Скасоўваецца інвестыцыйны дагавор паміж Рэспублікай Беларусь і замежным прыватным унітарным гасцінічным прадпрыемствам «Мінск Прынцэс Гатэль» акцыянернага таварыства «Ірада». Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў № 135 ад 18 лютага 2016 года.

Дагавор аб будаўніцтве гасцінічнага комплексу катэгорыі «пяць зорак плюс» на вуліцы Чырвонай, 23, дзе знаходзіцца Паліграфічны камбінат імя Якуба Коласа, з захаваннем яго гістарычнага аблічча, будзе скасаваны са згоды бакоў, гаворыцца ў пастанове

На падпісанне пагаднення аб скасаванні дагавора ўпаўнаважаны Мінскі гарвыканкам.

Нагадаем, пастанова аб будаўніцтве на месцы паліграфкамбіната «Мінск Прынцэс Гатэля» была падпісаная 21 лістапада 2013 года. Меркавалася, што комплекс будзе разлічаны не менш як на 250 нумароў.

Правы на гасцінічныя комплексы «Прынцэс Гатэль» у многіх краінах належаць турэцкай кампаніі Princess International Group. Гэтая ж кампанія валодае мінскім гатэлем Crowne Plaza і казіно Diamond Princess.

Будынак паліграфкамбіната быў узведзены на плошчы Якуба Коласа ў 1953 годзе. У 1956-м камбінат выпусціў першую кнігу. У 1972 годзе на вежы будынка паліграфічнага камбіната пачала дзейнічаць першая ў рэспубліцы светлавая газета «Навіны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?