Пракуратура Мінска 18 лютага санкцыянавала ўзяцце пад варту дырэктара сталічнага прадпрыемства ў сферы перапрацоўкі другасных рэсурсаў.

Як паведаміў старшы памочнік пракурора горада Наталля Касач, кіраўнік прадпрыемства падазраецца ў тым, што 16 лютага прыняў ад прадстаўніка нарыхтоўшчыка хабар у 1.500 долараў. Грошы былі перададзеныя за пагашэнне наяўнай у прадпрыемства перад нарыхтоўшчыкам прадуктаў і сыравіны запазычанасці за нарыхтаваную ім другасную сыравіну і матэрыялы і выдзяленне грашовых сродкаў для ажыццяўлення наступнай нарыхтоўкі другаснай сыравіны і матэрыялаў, а таксама за выкананне ў інтарэсах хабарадавальніка дзеянняў, якія дырэктар павінен быў і мог здзейсніць з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў,

Папярэдняе следства па крымінальнай справе ажыццяўляе Следчы камітэт па Мінску.

Згодна са звесткамі пракуратуры Мінска, летась у горадзе па фактах хабарніцтва былі распачатыя 257 крымінальных спраў. Пры гэтым атрыманне хабару склала больш за палову ад усіх выяўленых злачынстваў аб хабарніцтве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?