— Пачалі разбірацца, адкуль прыйшла гэтая выручка. Высветлілася, што яе здавала бухгалтар Мядзельскага «райпо» — выручка была сабрана прыблізна з 17 магазінаў у сельскай мясцовасці. Сталі правяраць іх усе, — распавёў прадстаўнік УУС Мінскай вобласці Аляксандр Грабко.

Адна з прадаўшчыц узгадала, што гэтай купюрай разлічваўся 56-гадовы мясцовы жыхар — ён купляў дзве пляшкі віна. Жанчына, маўляў, яшчэ моцна здзівілася, бо ведала, што грошай у яго няма.

— Аказалася, ён скраў «грошы» ва ўнука. 7-класнік прынёс са школы дзве паперкі-«купюры», «наміналам» 100 і 50 тысяч. Адзін з яго аднакласнікаў раздрукаваў на звычайнай паперы на хатнім прынтэры 5 паперак, якія планаваў выкарыстоўваць у якасці кніжных закладак, — 2 «купюры» па 100 тыс., 2 па 50 і адну «наміналам» 200 тыс. Узоры грошай ён запампаваў на сайце Нацбанка.

«Вы толькі не ўздумайце несці гэтыя «грошы» ў краму», - папярэджвала хлапчукоў мама аднаго з іх. Тыя і не збіраліся. Але жанчына і не думала, што «купюру» ва ўнука скрадзе 56-гадовы дзядуля.

Аператыўнікі пачалі шукаць астатнія «грошы»: тры закладкі засталіся ў дзяцей, а выкрадзеная дзядулем «пяцідзясятка» была патрачаная ў іншай краме — на віно і «чупа-чупс».

— Выручку з той крамы банк прыняў, больш за тое, ужо паспеў выдаць гэтай купюрай частку пенсіі мясцовай бабулі. Яе знайшлі ў бабулькі і канфіскавалі, — распавялі ва УУС.

Хлапчукам за іх свавольствы нічога не пагражае - яны друкавалі ня фальшыўкі, а закладкі, і не збіраліся выкарыстоўваць гэтыя «купюры» ніяк інакш. А вось у дачыненні да дзядулі распачалі крымінальную справу за збыт падробленых грошай — ён ўсё ж ведаў, што «купюры» фальшывыя. Мужчыну пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?