Па вяртанні ў Рым Папа Францішак зрабіў нечаканую для кіраўніка Рымска-каталіцкай царквы заяву аб кантрацэпцыі, якую рэлігійныя структуры традыцыйна не прымаюць.

На думку Папы, на фоне сітуацыі з распаўсюджваннем віруса Зіка ў Паўднёвай Амерыцы трэба разумець розніцу паміж абортамі («абсалютным злом») і супрацьзачаткавымі сродкамі ( «не абсалютным злом»).

«У некаторых выпадках, як у гэтым напрыклад, […] усё досыць проста», — пракаментаваў Францішак магчымасць выкарыстання кантрацэпцыі для прадухілення нараджэння дзяцей з мікрацэфаліяй з-за віруса Зіка. Ён прывёў у прыклад выпадак з 60-х гадоў, калі Папа Павел VI дазволіў манашкам з Бельгійскага Конга выкарыстоўваць кантрацэптывы з-за боязі падвергнуцца гвалту.

Каталіцкая царква паслядоўна выступае супраць любых формаў кантрацэпцыі, пра што пісаў той жа Павел VI у энцыкліцы Humanae Vita ( «Чалавечае жыццё»).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?