«Па сутнасці для нас гэта рашэнне не вельмі актуальна, бо гандлёвыя цэнтры ў нас бясплатна пакеты не раздаюць, за выключэннем тых выпадкаў, калі гаворка ідзе пра вопратку і абутак. З канца 2018 года забароняць бясплатна раздаваць і такія пакеты», — сказаў на пасяджэнні ўрада міністр аховы навакольнага асяроддзя Кястуціс Трачокас.

Урад 18 лютага ўхваліў гэты рэгламент і еўрапейскую дырэктыву перанеслі ў заканадаўства Літвы. Па словах Трачокаса, самыя тонкія пакеты дырэктыва ЕС не закранае. «У гэтых пакетаў пакуль няма альтэрнатывы, яны патрэбныя для продажу сыпкіх тавараў, з гігіенічных меркаванняў», — сказаў Трачокас.

Па дадзеных 2014 года, у Літве кожны чалавек выдаткаваў 40 аднаразовых пакетаў і каля 260 тонкіх аднаразовых пакетаў у год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?