Міліцыя і родныя шукаюць 57-гадовага мінчука Віталя Шылкоўскага. Мужчына знік у свой дзень нараджэння, 17 лютага — выйшаў у абедзенны час з дома па вуліцы Багдановіча, 82 і больш не вярнуўся. Заўтра да пошуку на мясцовасці плануюць далучыцца валанцёры атрада «Анёл».

Арыенціроўкі ў сацыяльных сетках распаўсюджвае ПВА «Анёл», а таксама жонка зніклага — вядомы беларускі рэжысёр-аніматар і сцэнарыст Алена Турава. Вышукам займаюцца супрацоўнікі Савецкага РУУС Мінска.

Прыкметы мужчыны: рост 182 см, нармальны целасклад, вочы блакітныя, валасы сівыя. Носіць акуляры; бараду і вусы.

Быў апрануты: чорная зімовая куртка на гузіках з чорным футравым каўняром, джынсы цёмныя шэра-сінія, чаравікі востраносыя чорныя скураныя, светла-шэры аб'ёмны махеравы швэдар.

Усіхм хто што-небудзь ведае пра месцазнаходжанне мужчыны, просяць паведаміць пра гэта ў Савецкае РУУС Мінска па тэлефоне: 8 (017) 292-02-02. Ці ж у ПСО «Анёл» па тэлефонах: 8 (033) 666-68-56, 8 (025) 666-68-56, 8 (033) 6666 033.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?