Кобрынскія следчыя расследуюць крымінальную справу аб выкраданні віртуальнага касмічнага карабля з масавай шматкарыстальніцкай анлайн-гульні DarkOrbit.

У міліцыю паведамленне паступіла 12 студзеня ад 30-гадовага жыхара Кобрына. Мужчына паведаміў, што невядомы ўзламаў яго паштовую скрыню, завалодаў акаўнтам ў сеткавай гульні DarkOrbit і выкраў віртуальны касмічны карабель. Пацярпелы паведаміў, што ўкладваў грошы ў «пракачку» свайго карабля грошы і на дадзены момант яго можна прадаць прыкладна за 200 даляраў. Паводле інфармацыі kobrincity.by, мужчына ацаніў нанесеную шкоду ў 5 мільёнаў рублёў.

Па выніках праведзенай праверкі было ўстаноўлена, што крадзеж адбыўся 5 студзеня. Матэрыялы былі накіраваныя ў раённы аддзел Следчага камітэта. Па факце 11 лютага была заведзена крымінальная справа па ч. 2 арт. 349 КК (Несанкцыянаваны доступ да камп'ютарнай інфармацыі). Максімальнае пакаранне, прадугледжанае дадзеным артыкулам, - да двух гадоў пазбаўлення волі.

Асоба зламысніка высвятляецца. Праваахоўнікі праводзяць аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?