У рамках дыскусіі па справе Валэнсы «Наша Ніва» вынесла асобным допісам на сайт каментар чытача:

«Ярузэльскі і Валэнса «пераключылі» Польшчу з камунізму назад на капіталізм. І зрабілі гэта без вялікага кровапраліцця, без грамадзянскай вайны. Гонар і слава ім за гэта! А развагі пра тое, як павінна было быць ў ідэале, пакінем правінцыялам — «нацыянал-мудазвонам».

Наконт пераключэння дзякуючы Ярузэльскаму на капіталізм добра парагатаў. Камуністы ратаваліся, а не думалі пра капіталізм і дэмакратыю. Думалі пра тое, каб не было судоў і каб захаваць пенсію. Некалькі генералаў пры навіне пра канец ПНР застрэліліся на сваіх дачах. Ярузэльскі быў разумнейшы, не пайшоў на вайну, і за гэта частка палякаў яго шануе. Але ставіць яго «заслугі» ў гэтым на адным узроўні з «Салідарнасцю» — гэта абсурд. Бо яго да гэтага змусіла сітуацыя, а не добрая воля. Тым больш гутарка нават не пра гэта. Пра што гутарка — добра адлюстраваў адзін з фэйсбучных каментатараў на днях: «Калі няма ніякіх патрабаванняў, нават мінімальных, да сябе і іншых у мірны час, то як можна чакаць, што нехта не будзе паводзіць сябе як мярзотнік у надзвычай складанай сітуацыі? Калі можна і так, і так. «А хто мы такія, каб судзіць» і г.д.»

Тое, што Валэнса быў сцягам «Салідарнасці», якая прывяла Польшу да дэмакратыі, ужо нічога не зменіць. Гэтаксама як факт службы Граса ў СС не паўплываў на тое, што ён быў майстрам слова. Але тут такая справа. Альбо ў нас адзін крытэр да праўды, яна для ўсіх, неважна хто і што зрабіў для чалавецтва, альбо заўсёды будуць дзіўныя крытэры і злоўжыванні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?