У Беларусі зноў выраслі продажы гарэлкі — на 1,1%. Раней аб’ёмы рэалізацыі гэтага напою працяглы час падалі і ў 2015 годзе знізіліся на 10,6% у параўнанні з 2014 годам.

Як сведчаць дадзеныя Белстата, на першы квартал бягучага года прадалі 2 мільёны 138,9 тысячы дэкалітраў гарэлкі і яе доля ў агульным аб’ёме продажаў алкаголю склала 50,1% (у першым квартале 2015 года было 47%).

Піва прадалі на 0,4% меней, лікёра-гарэлачных вырабаў — на 8,6% меней. Знізіліся таксама аб’ёмы продажу вінаградных вінаў, пладовых вінаў, шампанскага і каньяку. Агульнае спажыванне алкаголю упала на 5,1%, перадае БелаПАН.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0