28 красавіка ўмовы надвор'я будзе вызначаць у асноўным вобласць павышанага атмасфернага ціску, у заходніх і паўночна-ўсходніх раёнах краіны адаб'ецца ўплыў франтальных раздзелаў. Чакаецца воблачна з праясненнямі. Пераважна па ўсходзе, а ноччу і раніцай і ў заходніх раёнах дажджы.

Удзень месцамі па Віцебскай і Магілёўскай абласцях пройдуць моцныя дажджы, магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер няўстойлівы слабы.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу +3.. + 9°С, месцамі 0..+2°С, максімальная днём +12.. + 18°С. Атмасферны ціск уначы істотна не зменіцца, днём будзе расці.

29—30 красавіка надвор'е будзе вызначаць вобласць павышанага ціску, толькі 29 красавіка на паўночным усходзе і паўднёвым захадзе захаваецца ўплыў атмасферных франтоў.

29 красавіка ў асобных раёнах чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +1.. + 6°С, пры праясненнях 0..- 3С, аксімальная днём +11.. + 18 ° С, па паўднёвым усходзе да + 20°С.

30 красавіка пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +1.. + 6°С, пры праясненнях да 0..- 3°С, максімальная днём +11.. + 18°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?