Генеральная дырэктарка агенцтва «Мінск-Навіны» Кацярына Дубінская папрысутнічала на сходзе мінскіх дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу. Асабліва яе натхніў выступ протаіерэя Фёдара Поўнага:

«Асобных разважанняў заслугоўвае філасофскі, па сутнасці, выступ протаіерэя Фёдара Поўнага, настаяцеля Усіхсвяцкага прыходу нашай сталіцы. Ён заклікаў азірнуцца ў мінулае і цвяроза ацаніць сучаснасць. Як не пагадзіцца з яго высновай аб тым, што за гэтыя гады мы пабудавалі фактычна новую прыгожую і паспяховую краіну? Мы ж сапраўды прыйшлі да ўзроўню, калі сярэдні па магчымасці беларус жыве гэтак жа добра, як гадоў 30 таму мог сабе дазволіць толькі высокапастаўлены чыноўнік. У яго ёсць асабісты аўтамабіль, добры мэблевы гарнітур, модная вопратка, лецішча, ён ездзіць на мора… Калі зазірнуць яшчэ крыху далей, то ўсяго больш за паўстагоддзі таму сталіца не была газіфікаваная, людзі чынілі прымус, туліліся ў камуналках, але не наракалі, бо ззаду былі горшыя часы. Як не пагадзіцца з айцом Фёдарам у тым, што мы, асабліва за апошнія гадоў дзесяць, прывыклі да камфорту і спакойнага жыцця — без нацыянальных і міжканфесійных напружанняў. А вось якая справа: спакусу дабрабытам прайсці нашмат складаней, чым спакусу нядоляй і цяжкасцямі. Бо ў камфорце, матэрыяльным дабрабыце забываеш пра галоўнае — уласную духоўную дасканаласць… Прагучалыя ісціны апынуліся, як пазней высветлілася, сугучныя настроям вельмі многіх мінчукоў — дэлегатаў пятага Усебеларускага народнага сходу. Напрыклад, у тым, што крызіс патрабуе больш уласнай ініцыятывы, жадання рухацца наперад, цярпення, міласэрнасці і духоўнай стойкасці. Каб захаваць сваю ідэнтычнасць і не пайсці на дно ў буры сусветных віхураў. Жаданне збегчы з «карабля» туды, дзе мякчэй ды саладзей, азначае папросту маладушнасць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0