На Століншчыне высвятляюць абставіны смерці 17-гадовага хлопца, паведамілі ў прэс-службе УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Трагедыя адбылася 30 жніўня ў вёсцы Вугалец. Цела сына бацькі выявілі ў двары хаты каля 7.30. Паводле папярэдняй версіі, юнак 1998 года нараджэння здзейсніў суіцыд праз павешанне. Праводзіцца праверка.

Хлопец летам паступіў на першы курс Столінскага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці. У пачатку кастрычніка ён павінен быў адзначыць паўналецце.

Супрацоўнікі міліцыі звяртаюцца да бацькоў з просьбай больш увагі надаваць дзецям, не пакідаць іх сам-насам. Бо часцяком трагедыю можна прадухіліць, выстраіўшы даверныя стасункі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?