Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прапанаваў генералу ў адстаўцы Джону Кэлі ўзначаліць міністэрства ўнутранай бяспекі.

Як паведаміў сам Кэлі ў інтэрв'ю тэлеканалу Fox News, Трамп звярнуўся да яго з такой просьбай, і ён «лічыць гэта вялікім гонарам».

Раней амерыканскія СМІ паведамлялі, што 66-гадовы Кэлі разглядаўся ў якасці аднаго з галоўных прэтэндэнтаў на пасаду дзяржсакратара ЗША і кіраўніка Пентагона.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0