Даследчыкі з Міжнароднага саюза аховы прыроды (IUCN) заявілі пра тое, што жырафы знаходзяцца на мяжы вымірання, паведамляе BBC.

Да такой высновы спецыялісты прыйшлі падчас падліку папуляцыі гэтых жывёл на планеце.

У прыватнасці, удалося высветліць, што з 1985 года колькасць жырафаў скарацілася са 152 да 90 тысяч. Калі сітуацыя не зменіцца, да канца XXI стагоддзя жырафы могуць цалкам знікнуць.

Перш жырафы адносіліся да катэгорыі жывёл, «якія знаходзяцца пад найменшай пагрозай знікнення», аднак цяпер яны пазначаны як «жавёлы ў рызыкоўным стане».

Скарачэнне папуляцыі жырафаў звязана з браканьерскай дзейнасцю чалавека, узброенымі канфліктамі ў Афрыцы, а таксама з пашырэннем сельскагаспадарчых тэрыторый паблізу арэалаў пражывання гэтых жывёл.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0