Кіраўнік Міжнароднага Цэнтра грамадзянскіх ініцыятыў «Наш Дом» (Беларусь) Вольга Карач пракаментавала для расійскага партала eadaily.com затрыманне выкладчыка БДУІР Юрыя Паўлаўца, адэпта «рускага свету».

«Нагадаю, што ў свой час была аналагічная сітуацыя з беларускім журналістам Анджэем Пачобутам, якога беларускія ўлады спрабавалі выкарыстаць у гандлі з Польшчай падчас абвастрэння беларуска-польскіх адносін. Невыпадкова затрыманы менавіта журналіст і аўтар артыкулаў і ў гэты раз. У Аляксандра Лукашэнкі ёсць багаты вопыт гандлю палітвязнямі з Захадам. Цяпер, падчас абвастрэння беларуска-расійскіх адносін, зноў выкарыстаны правераны варыянт, толькі ў гэты раз затрыманы журналіст, з-за якога будзе такі ж адчайны торг, але ўжо з Расіяй.

На мой погляд, Юрый Паўлавец, як у свой час Анджэй Пачобут, з'яўляецца безумоўным палітычным зняволеным, і гэта палітычная справа. Але я не думаю, што гэта апошняе затрыманне. Думаю, што ў Беларусі ідзе чарада палітычных арыштаў людзей з прарасейскімі поглядамі. Аляксандр Лукашэнка, на мой погляд, паспрабуе набраць чым больш падобных «аргументаў» у размове з Масквой», — заявіла Вольга Карач.

Разам з ёй, у абарону Паўлаўца і з рэзкай крытыкай уладаў Беларусі на партале выступаюць Дзмітрый Балкунец, Кірыл Авяр'янаў-Мінскі, Андрэй Суздальцаў.

«Беларуская ўлада хоча заткнуць рот усім прыхільнікам Рускага свету», — кажа Авяр'янаў-Мінскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0