Бойка з выкарыстаннем нажа адбылася ў адным з мінскіх аўтобусаў у мінулыя выходныя, піша tut.by са спасылкай на праграму «Зона Х» на беларускім тэлебачанні.

Паведамляецца, што ў аўтобусе кампанія маладых людзей пачала выкрыкваць фашысцкія лозунгі і «зігаваць». Адзін з пасажыраў не вытрымаў і зрабіў ім заўвагу. Слоўная сварка перарасла ў бойку. Пажылы мужчына, абараняючыся, параніў аднаго з хлопцаў нажом. Параненага шпіталізавалі, яго жыццю нічога не пагражае.

Міліцыя дае дзеянням усім удзельнікаў канфлікту прававую ацэнку. Таксама праваахоўнікі шукаюць сведкаў канфлікту.

У міліцыі кажуць, што кампанія моладзі трымаецца ультраправых поглядаў. Таксама адзначаецца, што ўсе маладыя людзі — «блізкія да футбола». Праваахоўнікі затрымалі яшчэ двух удзельнікаў канфлікту, пенсіянер Мікалай застаецца на волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0