БелТА

БелТА

Расіяне лічаць, што прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка хутчэй хітруе як палітык і падтрымлівае РФ толькі тады, калі яму гэта выгадна, пры гэтым стаўленне да беларускага лідара характарызуецца пераважна як пазітыўнае або нейтральнае, паказаў апытанне Усерасійскага цэнтра вывучэння грамадскай думкі (ВЦІОМ).

Усерасійскае апытанне «ВЦІОМ-Спутнік» было праведзена 8-9 лютага 2017 года сярод 1,2 тысячы рэспандэнтаў; метад апытання - тэлефоннае інтэрв'ю. Статыстычная хібнасць не перавышае 3,5%.

Зыходзячы з вынікаў апытання, стаўленне расіянаў да Лукашэнкі можна ахарактарызаваць як пераважна пазітыўна-нейтральнае, адзначаюць сацыёлагі.

У прыватнасці, 27% рэспандэнтаў ацэньваюць яго станоўча, 54% адзначаюць шэраг недахопаў, але пры гэтым кажуць, што паважаюць выбар беларускага народа (у 2008 годзе так адказалі па 34% рэспандэнтаў).

Яшчэ 12% расіянаў лічаць, што Беларусі патрэбен іншы прэзідэнт (13% у 2008 годзе). Пры гэтым доля тых, хто лічыць, што Лукашэнка паслядоўна праводзіць прарасійскую палітыку, вышэй у групе рэспандэнтаў 18-24 гадоў - чвэрць (25%) маладых людзей, якія прынялі ўдзел у апытанні, прытрымліваюцца гэтага пункту гледжання.

Дзясятая частка ўсіх рэспандэнтаў (10%) не змаглі ацаніць палітычную пазыцыю Лукашэнкі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?