Двое грамадзян Беларусі, машыністы грузавога цягніка, былі арыштаваныя ў Літве ў сувязі з падазрэннем у кантрабандзе буйной партыі цыгарэт, паведаміла Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.
pasienis.lt
10 500 пачкаў цыгарэт былі знойдзеныя памежнікамі ў машынным аддзяленні лакаматыва, які ехаў з Беларусі.
«Абодва машыністы лакаматыва — грамадзяне Беларусі — былі затрыманыя. Пазней суд пастанавіў арыштаваць іх на месяц», — сказалі ў прэс-службе САДМ. Затрыманыя — мужчыны 31 і 41 гадоў, у дачыненні да іх праводзіцца папярэдняе следства.
Па інфармацыі літоўскіх памежнікаў, кошт кантрабанднага грузу складае каля 30 тысяч еўра.





