У бліжэйшыя суткі, 9 красавіка, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е, пераважна без ападкаў. Толькі на паўднёвым захадзе сіноптыкі прагназуюць невялікія ападкі ў выглядзе дажджу.

Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца туман. Вецер будзе паўночна-заходнім з пераходам на паўднёва-заходні 4-9 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы прагназуецца ад мінус 3 да плюс 3, удзень будзе ад 7 цяпла на поўначы да +15 на паўднёвым захадзе, перадае БелТА са спасылкай на Белгідрамет.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна