Сталі вядомыя ўсе фіналісты «Еўрабачання-2017», а таксама парадак выступлення артыстаў. Афіцыйны спіс апублікаваны на сайце песеннага конкурсу. Нагадаем, што беларусы з Naviband перамаглі ў другім паўфінале.

Канкурсантаў 26, бо ў фінале аўтаматычна выступяць краіны-заснавальніцы конкурсу і краіна-гаспадыня.

Завяршальны этап конкурсу пройдзе 13 мая ў 22.00. Пераможцу абвесцяць пасля падліку галасоў гледачоў і ацэнак членаў журы.

Парадак выступленняў у фінале «Еўрабачання-2017».

Navi выступяць трэцімі.

1. Ізраіль
2. Польшча
3. Беларусь
4. Аўстрыя
5. Арменія
6. Нідэрланды
7. Малдова
8. Венгрыя
9. Італія
10. Данія
11. Партугалія
12. Азербайджан
13. Харватыя
14. Аўстралія
15. Грэцыя
16. Іспанія
17. Нарвегія
18. Вялікабрытанія
19. Кіпр
20. Румынія
21. Германія
22. Украіна
23. Бельгія
24. Швецыя
25. Балгарыя
26. Францыя

Беларусь бярэ ўдзел у «Еўрабачанні» з 2004 года. Першымі былі «Аляксандра і Канстанцін».

У фінал Беларусь выходзіла чатыры разы:

2007 год — Дзмітрый Калдун (6-е месца), 2010-ы — калектыў «3+2», 24-е месца; 2013-ы — Алена Ланская (16-е месца); 2014-ы — Тэа (16-е месца).

13 разоў беларусы выступалі па-англійску, упершыню Navi праспявалі на «Еўрабачанні» па-беларуску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0