Трагічнае здарэнне адбылося 24 мая на рацэ Бярэзіна ў Бярэзінскім раёне, паведамляе упраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці.

Ілюстрацыйнае фота.

Ілюстрацыйнае фота.

13-гадовы хлопчык катаўся на «тарзанцы», змантаванай на дрэве ў чатырох метрах ад ракі. Разгойдваючыся, дзіця сарвалася і ўпала ў ваду. Яго адразу пачало зносіць плынню. Уратаваць сямікласніка не ўдалося.

На наступны дзень вадалазы дасталі з вады цела хлопчыка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?