Следчы камітэт пачаў крымінальную справу ў дачыненні да жыхара Бабруйска, які падазраецца ў згвалтаванні уласнай непаўналетняй дачкі. Пра гэта карэспандэнту TUT.by паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк.

«У цяперашні час высвятляюцца ўсе абставіны здарэння, з падазраваным працуюць следчыя», — распавяла прадстаўнік СК.

Яна таксама ўдакладніла, што, паколькі пацярпелая не з'яўляецца паўналетняй — дзяўчынцы 16 гадоў, яе допыты вядуцца ў прысутнасці псіхолага.

Яе 40-гадовы бацька, жыхар Бабруйска, узяты пад варту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0