Хутчэй за ўсё, прыкладна так падумаў жыхар Ліды, калі яму спатрэбілася новая лядоўня на лецішчы.

39-гадовы беспрацоўны жыў у камунальнай кватэры. Там жа ён і скраў лядоўню — патрэбны прадмет маркі «Індэзіт» стаяў на агульнай кухні.

Пакуль ўласніка не было дома, падазраваны вынес лядоўню з усімі прадуктамі і перавёз да сябе на лецішча, паведамляе гродзенская міліцыя. Харчы мужчына з’еў, а лядоўня працавала, пакуль па яе і новага гаспадара не прыйшлі аператыўнікі. У выніку па артыкуле «крадзеж» заведзена крымінальная справа. Цяпер мужчыну пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?