Здымак апублікаваў у твітары прэс-сакратар Клінтана Энджэл Урэн'я. «У Тэхасе ўсе больш», — напісаў ён пад фота.
Клінтан быў прэзідэнтам Злучаных Штатаў з 1993 да 2001 года. Перад ім з 1989 да 1993 быў Буш. А пасля яго з 2001 да 2009 быў сын Буша.






Здымак экс-прэзідэнта ЗША Біла Клінтана павесяліў інтэрнэт. На фота ён хаваецца між скульптурнымі выявамі Джорджа Буша-старэйшага і Джорджа Буша-малодшага.