Пасля канфлікту са сваяком пры дзяльбе кватэры ў 2012 годзе мужчына пайшоў з дома і прапаў, піша sb.by.

5 гадоў таму Заяц Сяргей Мікалаевіч сур'ёзна пасварыўся са сваяком. Браты не маглі падзяліць кватэру. 20 чэрвеня 2012 года мужчына пайшоў з дома, і да гэтага часу яго месцазнаходжанне не вядомае. Паведамляецца, што цяпер ён вядзе бадзяжніцкі лад жыцця, хоць і мае ў Менску месца жыхарства і пастаянную рэгістрацыю па адрасе: Мінск, праспект Ракасоўскага, 47-89.

Сваякі просяць Сяргея Мікалаевіча вярнуцца.

Сяргей Заяц нарадзіўся 14 жніўня 1973 года. Прыкметы мужчыны: на выгляд 45-50 гадоў, хударлявага целаскладу, рост 170-175 см, горбіцца, валасы цёмныя падоўжаныя, носіць бараду даўжынёй каля 10 см цёмную з сівізной, вочы карыя. На момант знікнення быў апрануты ў кароткую куртку карычневага колеру, цёмную кашулю з жоўта-карычневымі палосамі, карычневыя джынсы, чорныя чаравікі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна