Аўтобус DM каля ўвахода ў бальніцу

Аўтобус DM каля ўвахода ў бальніцу

У панядзелак у Мінску быў адменены канцэрт гурта Depeche Mode: саліст Дэвід Гаан быў шпіталізаваны ў 9-ю бальніцу.

«Яго прывезлі ў суправаджэнні менеджара і целаахоўнікаў (магчыма, саліста даставілі не на хуткай, а на канцэртным чорным мікрааўтобусе Мэрсэдэс, бо ён стаіць каля бальніцы). Быў і дырэктар групы, але ён з'ехаў. У Гаана моцнае атручэнне, — сказаў кіроўца аўтобуса гурта ў каментары kp.by.

Паводле апошняй інфармацыі, у аўторак увесь гурт поўным складам паляціць на чартарным рэйсе з Беларусі. Пад пытаннем застаецца канцэрт у Кіеве.

Канцэрт Depeche Mode у Мінску адмянілі ў апошні момант: Дэйв Гаан шпіталізаваны

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна