Здарэнне адбылося а 4-й раніцы 23 ліпеня каля гіпермаркета «Бігз» (Мінск, Лагойскі тракт, 35). Двое хуліганаў пасля кароткай гутаркі напалі на хлопца, ударылі яго і хутка сышлі. Момант нападу зафіксавала відэакамера. Іншая камера паказала, як тыя двое ходзяць па гіпермаркеце.

Цяпер зламыснікаў шукае міліцыя. Іх прыкметы. Першы: на выгляд 25—30 гадоў, рост 190—195 см, сярэдняга целаскладу, быў апрануты ў шэрую панаму з лагатыпам, цёмную байку з выявай белай аплікацыі на спіне, сінія джынсавыя шорты, цёмныя красоўкі.

Другі: на выгляд 25—30 гадоў, рост 175—180 см, сярэдняга целаскладу. Быў апрануты ў чырвоную майку, шэрыя спартыўныя штаны.

Усім, хто іх пазнаў, ГУУС Мінгарвыканкама заклікае звяртацца па тэлефонах: 216-18-98, 292-02-02 (аператыўна-дзяжурная служба Савецкага РУУС г.Мінска), альбо па тэлефоне 102. Канфідэнцыйнасць гарантуецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0