Генпракурор Аляксандр Канюк распавёў пра справу Аляксандра Коржыча, які загінуў у Печах.

— Я асабіста сустракаўся з мамай Коржыча, мы абмеркавалі, што яна будзе асабіста прымаць удзел у некаторых следчых дзеяннях, — распавёў генпракурор Аляксандр Канюк.

Ён не стаў раскрываць усе падрабязнасці крымінальнай справы, але адзначыў, што сёння распачата 15 крымінальных спраў, прыкладна столькі ж чалавек з'яўляюцца фігурантамі справы.

Нагадаем, цела салдата Аляксандра Коржыча было знойдзена 3 кастрычніка ў Печах. Следчы камітэт расследуе некалькі крымінальных спраў, абвінаваціўшы фігурантаў ў ў нестатутныя адносіны, перавышэньні службовых паўнамоцтваў і махлярстве. Акрамя таго, высвятляецца як загінуў салдат Коржыч, якога знайшлі мёртвым у падвале з майкай на галаве і звязанымі шнуркамі. У следчых тры версіі: суіцыд, давядзенне да суіцыду і забойства. Пасля трагедыі кіраўніцтва часці ў Печах было адхілена.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?