Стала вядома, што генерал-лейтэнанту і старшыні праўладнага Саюза пісьменнікаў Мікалаю Чаргінцу прысвоена званне ганаровага жыхара Мінска. Рашэнне прыняў гарадскі савет дэпутатаў.
За што так адзначылі Чаргінца? Як такога ж дабіцца іншым мінчукам?
Мы задалі гэтае пытанне самому генералу.
«Працаваць трэба чэсна, з душой, — сказаў Чаргнінец — Я ж сам нарадзіўся ў Мінску, жыццё адрабіў у Мінску, бачыў, як немцы яго знішчылі, цэглу цэлую збіраў тады, калі горад адбудоўвалі. Напэўна, саспеў да гэтага [звання], заўважылі мяне, вось. А адзначаць ніяк не буду — я цяпер у Віцебску, у камандзіроўцы. Дзе ж ты тут адзначыш? Стомленасць — цэлы дзень круціўся. Кавы вып'ю мо».
У кастрычніку Мікалай Чаргінец адзначыў сваё 80-годдзе.





