ДТЗ здарылася ў вёсцы Дамашы Маладзечанскага раёна, піша «Рэгіянальная газета»

«Кіроўца «Мерсэдэса Віта» ехаў у бок Смаргоні, — расказаў інспектар Маладзечанскай ДАІ Сяргей Бартош, — калі заўважыў, што насустрач едзеь «Мазда-626». І не проста едзе, а то выедзе на сустрэчную паласу, то вернецца ў сваю. 

Кіроўца «Мерсэдэса» стаў міргаць фарамі, аднак калі ўбачыў, што ў «Мазде» на сігналы не рэагуюць, з'ехаў на ўзбочыну і затармазіў.

А «Мазда» ўзяла і ўрэзалася ў «Мерсэдэс». 

З машыны выйшлі двое мужчын: 40-гадовы кіроўца і 30-гадовы пасажыр. Абодва з прыкметамі алкагольнага ап'янення. 

Спачатку кіроўца заявіў інспектарам ДАІ, што не піў ні да таго, як сеў за руль, ні пасля ДТЗ.

Але тут пасажыр абурыўся: «Як не ўжываў? Ты ж мяне пасадзіў за штурмана, каб я табе дарожную абстаноўку падказваў».

Ён, дарэчы, бачыў сустрэчная машына міргае фарамі, але не паспеў папярэдзіць кіроўцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0