Выпадак адбыўся вечарам 24 студзеня. У цэнтр аператыўнага кіравання Рэчыцкага МНС патэлефанавала шасцігадовая дзяўчынка і распавяла, што ў іх доме па вуліцы Навумава ў памяшканні кацельні з ацяпляльнага катла цячэ вада і ідзе дым, паведамляе прэс-служба МНС.

Высветлілася, што дзяўчынка знаходзілася дома з чатырохгадовым братам і бацькам, але той ляжаў п'яны на падлозе, а мама была на працы. На месца аператыўна выехалі выратавальнікі.

Высветлілася, што ў памяшканні кацельні адбыўся прарыў трубы ў ацяпляльным катле, у выніку разлілася гарачая вада з сістэмы ацяплення. Пара ад гарачай вады была ўспрынята дзецьмі як дым.

Яшчэ да прыбыцця падраздзяленняў МНС дзеці самастойна апрануліся, выйшлі на вуліцу і чакалі ратавальнікаў. Ратавальнікі неадкладна паведамілі пра здарэнне маці на працу і дачакаліся яе прыходу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0