16-гадовы падлетак Руслан Шутаў сыйшоў з дома яшчэ ў ліпені 2017 года, паведамляе gomel.today.

На выгляд яму 16 гадоў, рост 175—180 см, хударлявага целаскладу. Калі сыходзіў з хаты летам, быў апрануты: кепка, чорная майка з малюнкам або шэрая кашуля, шэрыя джынсы і красоўкі. Асаблівыя прыкметы: няма аднаго верхняга зуба, пры хадзе спружыніць на дыбачках, ляўшун, на ўнутраным боку далоні ёсць радзімы знак, заікаецца пры хваляванні. Паведамляецца таксама, што хлопчык пакутуе на псіхічнае захворванне.

Мяркуецца, што Руслан можа знаходзіцца каля цэркваў ці касцёлаў. Калі хтосьці бачыў хлопчыка, пазваніце ў міліцыю ці ў пошукава-ратавальны атрад «Сімуран» (+375 29 232 11 11).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?