У бліжэйшы час з Інстытута журналістыкі БДУ будзе адлічана старшыня «Моладзі БНФ» Ганна Пахолка (Смілевіч). Яна не здала тры экзамены (выкладчыкі тлумачылі, чаму), але дзяўчына ўпэўненая — справа не ў ведах, а ў палітыцы.

У інтэрв’ю «Новаму Часу» Ганна распавяла, што журналістам быць яна асабліва і не марыла, і што ехаць за мяжу пакуль не плануе.

Смілевіч распавяла, што хоць і вучылася на журфаку, але не марыла стаць журналістам. Па яе словах, проста цікава было вучыцца, і выкладчыкі казалі ёй, што дзяўчына «добра піша». Але на другім курсе, кажа Ганна, яна адчула расчараванне.

Увогуле, Смілевіч лічыць, што яе адлічэнне было пытаннем вырашаным і для яе чаканым: «Не адлічылі б на гэтай сесіі, адлічылі б на наступнай». Ганна сцвярджае, што, выбіраючы паміж журналістыкай і палітыкай, яна выбрала «Моладзь БНФ» — то бок, палітыку.

Акрамя таго, Смілевіч збіраецца падаваць на БДУ у суд:

«Напэўна, будзем судзіцца. У нейкай ступені добра, што ў мяне з’явіўся вольны час, каб займацца Моладдзю БНФ. Пазней ужо падумаю пра вучобу».

Таксама журналісты пацікавіліся, ці не плануе яна працягнуць адукацыю за мяжой.

«Я б усё ж хацела вучыцца ў Беларусі. На гэты момант з’язджаць на вучобу за мяжу не збіраюся — толькі ў крайнім выпадку», — адказала дзяўчына.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?