Беларускі форвард Андрэй Касціцын працягне кар'еру ў мінскім «Дынама».
У сезоне-2005/2006 Касціцын-старэйшы дэбютаваў у НХЛ. Усяго ў мацнейшай лізе планеты Андрэй сыграў 398 матчаў, у якіх набраў 222 (103 + 119) ачкі.
Брат Андрэя, Сяргей Касціцын вярнуўся ў мінскае «Дынама» ў пачатку мая.





