Пра гэта паведамілі НН чытачы. Паводле іх словаў, здарэнне адбылося каля 9-й гадзіны раніцы на вуліцы Кальварыйскай насупраць абласнога ДАІ. Тралейбусы, рухаліся ў адным кірунку і, відаць, другі не паспеў затармазіць следам за першым. У выніку сутыкнення, паводле відавочцаў, у другога тралейбуса пашкоджаны перад. На месцы здарэння былі «хуткая» і ДАІ. Пра пацярпелых інфармацыі няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0