Гродзенца спынілі супрацоўнікі ДАІ п'яным за рулём. У аўтамабілі знаходзілася дзяўчына, якую кіроўца прадставіў як знаёмую, а насамрэч збіў на пешаходным пераходзе, паведамляе ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.
«Пежо» для праверкі дакументаў кіроўцы спынілі ў Гродне позна вечарам 1 лютага. Мужчына быў п'яны. У машыне знаходзілася пасажырка, якую кіроўца прадставіў як сваю знаёмую. Аднак высветлілася, што мужчына толькі што збіў гэтую дзяўчыну на пешаходным пераходзе і вырашыў падвезці яе да бальніцы, не афішуючы ДТЗ. Пацярпелую шпіталізавалі, супраць кіроўцы праводзіцца праверка.





