Некалькі дзён таму ў міліцыю звярнуўся 27-гадовы гамяльчук. У апошнія дні студзеня з яго хаты знікла буйная сума: $5500 і 350 тысяч расійскіх рублёў.
Версій было некалькі, але ўспомніўшы, хто з чужых бываў у «гасцях», падазрэнне прыпала на 17-гадовую дзяўчыну.
Частку грошай дзяўчына схавала, астатняе паспела змарнаваць на дарагія пакупкі.
Распачалі крымінальную справу. За крадзеж гамяльчанцы пагражае да 7 гадоў з канфіскацыяй.





