Фота Сяргея Серабро, Народныя навіны Віцебска

Фота Сяргея Серабро, Народныя навіны Віцебска

Уладальнікам Гран-пры Міжнароднага конкурсу выканаўцаў на «Славянскім базары ў Віцебску» стаў прадстаўнік Казахстана Адыльхан Макін, узнагароду яму ўрачыста ўручаць сёння на гала-канцэрце закрыцця, піша БЕЛТА.

Казахстанец па выніках двух конкурсных дзён лідзіраваў з вялікім адрывам — ён набраў 178 балаў. Пераможца ўдастоены ўзнагароды «Ліра» і грашовай прэміі $ 20 тыс.

Георгій Путкарадзэ з Грузіі і Ілай з Ізраіля набралі роўную колькасць балаў - 171. Але дзяліць першую прэмію, паводле статута, нельга. Старшыня журы Тамара Гвердцытэлі, якая валодае правам дадатковага голасу, аддала яе грузіну - ён стаў лаўрэатам першай прэміі і ўладальнікам ўзнагароды, грашовай прэміі ў памеры $ 15 тыс.

Другую прэмію ў памеры $ 5 тыс. кожнаму і спецпрыз падзялілі адпаведна Ілай і беларус Ваня Зданюк, які набраў 170 балаў.

На конкурсе «Славянскага базару» беларус адмовіўся прамаўляць па-беларуску — гледачы былі незадаволеныя 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна