На кантролі кіраўніка краіны справа па выбухах пра правядзенні салюта 3 ліпеня, калі падчас пазаштатнай сітуацыі загінуў чалавек, прычынены значны ўрон фізічным і юрыдычным асобам. Следства разглядае чатыры версіі.
Па словах кіраўніка Следчага камітэта Івана Наскевіча, галоўнай прычынай выбуху маглі з’яўляцца няякасныя набоі, феерверачныя вырабы. Пра гэта ён паведаміў падчас сённяшняй сустрэчы з Лукашэнкі, піша БелТА.
«Ужо вядома, што частка з іх была са скончаным тэрмінам прыгоднасці, частка падвяргалася механічнай так званай «дапрацоўцы» перад зараджаннем. Па меркаванні следства, ёсць прамая прычынная сувязь паміж якасцю вырабаў і ўздзеяннем на іх і выбухамі. Назначаны цэлы шэраг экспертыз», — падкрэсліў Іван Наскевіч.





