13 жніўня аб высылцы расійскага дыпламата паведаміла Служба бяспекі Украіны (СБУ). Ведамства назвала яго расійскім разведчыкам, які працаваў пад прыкрыццём генконсульства Расіі ў Львове. Ён атрымліваў ад мясцовага жыхара інфармацыю пра ўкраінскую армію, праваахоўныя органы і замежных ваенных інструктараў ва Украіне.
У сваю чаргу МЗС Расіі абвясціла персонай нон грата супрацоўніка генконсульства Украіны ў Санкт-Пецярбургу.
Гэта было зроблена ў адказ на высылку супрацоўніка генконсульства Расіі ў Львове, заявілі ў ведамстве. Там сцвярджаюць, што ўкраінскі бок не даў ніякіх доказаў супрацьпраўнай дзейнасці расіяніна.





