Сапраўдны рэкорд рыхтуюцца зафіксаваць у агракамбінаце «Прыдняпроўскі» Магілёўскага раёна. Тут знесена самае вялікае ў Беларусі курынае яйка, паведамляе тэлерадыёкампанія «Магілёў».
Вага гіганта — больш за 182 грамаў. Папярэдні беларускі рэкорд быў у Гродзенскай вобласці ў 2017-м (тады вага яйка склала 160 грамаў).





