50,9% жыхароў акупаваных тэрыторый Луганскай і Данецкай абласцей лічаць, што цяперашнія тэрыторыі самаабвешчаных «народных рэспублік» павінны стаць часткай Расіі, 13,4% - «часткай Расіі, але з асаблівым статусам», сведчыць сумеснае даследаванне Украінскага інстытута будучыні і «Дзеркало тижня. Украіна», піша pravda.com.ua.
5,1% апытаных жадаюць «быць часткай Украіны як раней», 13,4% бачаць падкантрольныя «Л/ДНР» тэрыторыі «часткай Украіны, але з асаблівым статусам». Да незалежнасці імкнуцца 16,2% апытаных.
На пытанне, калі б давялося выбіраць паміж мірам у рэгіёне і перамогай, 8,7% заявілі «перамога», 90,9% — «мір».





