Светлагорскі аўтаканал

Светлагорскі аўтаканал

У Рэчыцкім раёне сутыкнуліся МАЗ і турыстычны аўтобус. Ад удару і вялікагруз, і аўтобус апынуліся ў кювеце.

Здарэнне адбылося ў 07:25 у Рэчыцкім раёне на аўтадарозе Акцябрскі — Парычы — Рэчыца»: сутыкнуліся аўтобус «Неаплан» і грузавы аўтамабіль «МАЗ», паведамляе прэс-служба МУС.

 56-гадовы кіроўца грузавіка выехаў з боку в. Салтанава і рухаўся па паласе разгону. Пры перастройванні не ўпэўніўся ў бяспецы манеўру, не даў перавагі ў руху і здзейсніў сутыкненне з аўтобусам, што рухаўся з боку Светлагорска ў напрамку Рэчыцы ў спадарожным кірунку. Пасля сутыкнення абодва транспартныя сродкі з'ехалі ў кювет і перакуліліся.

У выніку аварыі два кіроўцы і чатыры пасажыры аўтобуса былі дастаўлены ў бальніцу. Пасля аказання медыцынскай дапамогі два пасажыры былі адпушчаныя дадому.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0