У гарадскім пасёлку Целяханы (Брэсцкая вобласць) на адным з падворкаў уведзены двухмесячны каранцін з-за шалёнага янота, паведамілі БелТА ў Івацэвіцкай раённай ветэрынарнай станцыі.

Дзікую жывёлу на ўскраіне Целяхан заўважыў адзін з мясцовых жыхароў. Яго насцярожылі паводзіны жывёлы, які ішоў па вуліцы нібы спрасонку. Пра гэта мужчына апавясціў спецыяльныя службы. «У гэты час года яноты павінны быць у спячцы. Магчыма, яго нехта напалохаў, і ён з лесу выйшаў у населены пункт. Звера адлавілі, усыпілі і адабралі пробы. Вынікі лабараторнага даследавання паказалі, што янот быў хворы на шаленства», - сказалі ў раённай ветстанцыі.

У сувязі з гэтым з 22 лістапада на падворак, дзе пабывала жывёла, усталяваны каранцін тэрмінам на два месяцы. Таксама ў зону рызыкі трапілі дзве вуліцы, па якіх прайшоў хворы янот. На гэтым участку спецыялісты правядуць прафілактычныя мерапрыемствы, паўторна вакцынуюць хатніх жывёл ад шаленства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0