9to5google

9to5google

Выданне «Камерсант» са спасылкай на ўласныя крыніцы заявіла, што кампанія Huawei ўвядзе ў продаж у Расіі флагманскія смартфоны Mate 30 і Mate 30 Pro — у іх не будзе сэрвісаў Google.

Па інфармацыі выдання, запуск апаратаў адбудзецца ўжо 25 лістапада, смартфоны нібыта ацанілі ў 40-50 тысяч расійскіх рублёў (630-785 даляраў). Каментароў расійскага прадстаўніцтва Huawei з гэтай нагоды пакуль не паступала, але на афіцыйным сайце кампаніі з'явіліся старонкі з апісаннем смартфонаў (праўда, пакуль без цэнаў).

Журналіст 42.TUT.BY звязаўся з беларускім офісам Huawei і папрасіў удакладніць, ці ёсць падобныя планы ў дачыненні да нашай краіны. Як адзначылі ў кампаніі, «аб запуску прылады ў Беларусі каментароў пакуль няма»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0