Здарэнне адбылося 21 лістапада: у Жабінкаўскі РАУС паступіла паведамленне: у электрычцы «Брэст — Баранавічы» п'яны мужчына збівае білетнага касіра, паведамляе міліцыя.

Канфлікт завязаўся пасля таго, як 45-гадовы пасажыр адмовіўся аплачваць праезд. Слоўная сварка скончылася бойкай, пасля якой безбілетнік выйшаў на станцыі Жабінка.

Аператыўнікі Брэсцкага АУС на транспарце ўстанавілі асобу пасажыра і ўвечары таго ж дня прыехалі да яго дадому для ўдакладнення абставінаў.

Калі праваахоўнікі зайшлі ў кватэру, гаспадар пачаў іх абражаць, а затым схапіўся за кухонны нож. Адзін з міліцыянераў дастаў з кабуры табельную зброю і папярэдзіў пра намер скарыстацца ёй. Гэта спыніла мужчыну, ён раскаяўся ў зробленым і распавёў падрабязнасці інцыдэнту

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0