Шведскі брамнік мінскага «Дынама» Юнас Энрат і тры беларускія хакеісты выйгралі ў галасаванні на Матч зорак КХЛ, піша Tut.by.

У галасаванні абаронцаў дывізіёна Харламава выйграў беларускі хакеіст «Ак Барса» Крысціян Хенкель.

Беларускі абаронца «Віцязя» Ілля Шынкевіч стаў найлепшым у сваім амплуа ў дывізіёне Тарасава.

Нарэшце, з самай вялікай перавагай выйграў форвард «Дынама» Вячаслаў Грэцкі, які першынстваваў сярод нападнікаў дывізіёна Тарасава.

Грэцкі сёлета правёў 8 матчаў, не набраў ніводнага ачка і зарабіў паказчык карыснасці «-4». Сярод нападнікаў гэта 453-е і 404-е месцы адпаведна.

Але ў рэкламнай кампаніі праводзілася аналогія з легендарным Уэйнам Грэцкі, сцвярджалася, што дзядуля Уэйна і Вячаслава нарадзіліся ў адным рэгіёне Гродзенскай вобласці. Самае цікавае, што Вячаслаў гуляе ў «Дынама» пад нумарам 99, нумарам легендарнага канадца.

І пра маладога беларуса пісалі нават вядучыя канадскія СМІ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0