«Моўны інспектар» Ігар Случак пахваліўся ў фэйсбуку паспяховай перапіскай з «Белпоштай».

Актывіст жыве ў вёсцы Перасека Рагачоўскага раёна, у якой засталося 16 хат і 25 жыхароў. Па нарматывах гэтага замала, каб ставіць асобную паштовую скрыню. Але паколькі Ігар Случак і яго сяброўка Аліна Нагорная дасылаюць рэкордную колькасць лістоў, «Белпошта» вырашыла паставіць каля іх хаты дадатковую скрыню.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0