За мінулыя суткі на тэрыторыі мацерыковага Кітая зарэгістравалі 125 новых выпадкаў заражэння каранавіруснай інфекцыяй COVID-19, паведамляе Нацыянальная камісія па ахове здароўя. Такім чынам, колькасць выяўленых са снежня мінулага года выпадкаў заражэння склала 80 151.

Улады зарэгістравалі 31 смяротны выпадак (усе — у правінцыі Хубэй, дзе пачалося распаўсюджванне інфекцыі), колькасць ахвяр там дасягнула 2943. Разам з тым выздаравелі і выпісаліся з бальніц — 47 204, з іх 2742 за апошнія суткі).

Пад медыцынскім наглядам застаюцца больш як 40,6 тыс. чалавек, якія блізка кантактавалі з хворымі.

На тэрыторыях па-за мацерыковым Кітаем зафіксаваны 151 пацверджаны выпадак захворвання: 100 у Ганконгу (два чалавекі памерлі), 41 на Тайвані (адзін памёр) і дзесяць у Макаа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0