Канцлер Аўстрыі ў нядзелю абвясціў пра пастрожванне абмежаванняў на знаходжанне ў публічных месцах. Людзям забараняецца збірацца групамі больш за 5 чалавек. Канцлер у заяве для аўстрыйскага агенцтва АПА таксама заклікаў людзей максімальна заставацца дома.
За выкананнем новых абмежаванняў будзе сачыць паліцыя.
Уводзяцца таксама дадатковыя абмежаванні на ўезд з краін, найбольш ахопленых пандэміяй.
Па стане на 15 сакавіка ў Аўстрыі зафіксавана 800 выпадкаў заражэння.





